У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гартанг.
Андрэй Андрэевіч Гартанг (Гартунг) (руск.: Андрей Андреевич Гартонг; 1800—1874) — расійскі военачальнік, генерал-лейтэнант (1863).
Нарадзіўся 2 кастрычніка (паводле іншых звестак 20 мая) 1800 года.
Дата паступлення на вайсковую службу невядомая. Афіцэр — з 1819 года, генерал-маёр з 6 снежня 1851 года. У 1852 годзе — камандзір 2-й сапёрнай брыгады.
У 1859—1861 гадах быў камендантам крэпасці Замасць. Генерал-лейтэнант з 17 жніўня 1863 года.
Памёр 6 лютага 1874 года. Пахаваны на Трышынскіх могілках у Брэсце.