wd wp Пошук:

Андрэй Анатолевіч Міхневіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Міхневіч.

Андрэй Анатолевіч Міхневіч (12 ліпеня 1976 у Бабруйску) — беларускі лёгкаатлет (штурханне ядра).

Спартыўная кар’ера

На Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 у Пекіне Міхневіч атрымаў бронзавы медаль па штурханні ядра сярод мужчын.

У 2001 годзе быў пакараны двухгадовай дыскваліфікацыяй за ўжыванне забароненых прэпаратаў. У яго спробе, узятай на чэмпіянаце свету 2005 года ў Хельсінкі, ізноў быў выяўлены забаронены прэпарат (допінг-пробы былі пераправераныя пазней з прымяненнем новых методык вызначэння). У 2013 годзе па факце паўторнага парушэння антыдопінгавых правілаў Дысцыплінарнай камісіяй НАДА Андрэй Міхневіч дыскваліфікаваны пажыццёва.[1]

Сямейнае жыццё

Жонка Андрэя Міхневіча — Наталля Міхневіч таксама з’яўляецца штурхальніцай ядра.

Зноскі

  1. http://nashaniva.by/?c=ar&i=111046

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Штурхальнікі ядра Беларусі
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Лёгкаатлеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1976 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабруйску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Спартсмены года Беларусі
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўропы па лёгкай атлетыцы
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па лёгкай атлетыцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 ліпеня
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года