У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Міхневіч.
Андрэй Анатолевіч Міхневіч (12 ліпеня 1976 у Бабруйску) — беларускі лёгкаатлет (штурханне ядра).
На Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 у Пекіне Міхневіч атрымаў бронзавы медаль па штурханні ядра сярод мужчын.
У 2001 годзе быў пакараны двухгадовай дыскваліфікацыяй за ўжыванне забароненых прэпаратаў. У яго спробе, узятай на чэмпіянаце свету 2005 года ў Хельсінкі, ізноў быў выяўлены забаронены прэпарат (допінг-пробы былі пераправераныя пазней з прымяненнем новых методык вызначэння). У 2013 годзе па факце паўторнага парушэння антыдопінгавых правілаў Дысцыплінарнай камісіяй НАДА Андрэй Міхневіч дыскваліфікаваны пажыццёва.[1]
Жонка Андрэя Міхневіча — Наталля Міхневіч таксама з’яўляецца штурхальніцай ядра.