wd wp Пошук:

Андрэй Аляксандравіч Богуш

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Богуш. Андрэ́й Алякса́ндравіч Бо́гуш (11 ліпеня 1925 — 21 ліпеня 2009) — беларускі фізік-тэарэтык. Член-карэспандэнт НАН Беларусі (1994)[1]. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1988), доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар.

Біяграфія

Андрэй Аляксандравіч нарадзіўся ў мястэчку Карэлічы Гродзенскай вобласці. Сярэднюю адукацыю атрымаў у школе рабочай моладзі, атрымаў залаты медаль. У 1947 годзе паступіў на аддзяленне фізікі фізіка-матэматычнага факультэта БДУ. У 1952 годзе скончыў БДУ з чырвоным дыпломам. Пасля гэтага працаваў настаўнікам фізікі СШ № 8 у Магілёве, а з 1953 года — выкладчыкам і пазней старэйшым выкладчыкам фізікі Магілёўскага педагагічнага інстытута. У 1957 годзе Андрэй Аляксандравіч Богуш вырашыў паступіць у аспірантуру Інстытута фізікі АН БССР, кандыдацкую дысертацыю на тэму «Прымяненне каварыянтных метадаў у тэорыі элементарных часціц» абараніў у 1963 годзе. У 1974 годзе Андрэй Аляксандравіч абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Канечныя ператварэнні груп сіметрыі і іх прадстаўленняў у тэорыі элементарных часціц» — першую ў Беларусі ў галіне фізікі элементарных часціц. Аўтар больш як 300 навуковых прац. У 1980 годзе ўзнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. З 1978 да 2004 узначальваў створаную ім лабараторыю фізікі высокіх энергій. Потым — галоўны навуковы супрацоўнік інстытута. Адначасова з даследчыцкай дзейнасцю з 1961 да 1997 года (з 1976 на пасадзе прафесара) працаваў на кафедры тэарэтычнай фізікі БДУ. Чытаў агульны курс квантавай механікі, спецыяльныя курсы па класічнай тэорыі поля, квантавай электрадынаміцы, тэорыі груп у фізіцы, калібровачнай палявой тэорыі электраслабых узаемадзеянняў. Падрыхтаваў 11 кандыдатаў і 4 дактароў фізіка-матэматычных навук.

Навуковыя працы

Зноскі

  1. Вучоныя Беларусі: Андрэй Аляксандравіч Богуш (Да 75-годдзя з дня нараджэння) // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя фізіка-матэматычных навук. № 3, 2000 (С. 137—138)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Карэлічах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 2009 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 21 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Фізікі Беларусі
Катэгорыя·Фізікі СССР
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 ліпеня
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў