Андрэ́й Іва́навіч Цё́мкін (17 мая 1902, п. Ветранка — 3 студзеня 1981) — савецкі беларускі дзяржаўны дзеяч.
Скончыў Інстытут чырвонай прафесуры (1932).
Удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. З 1922 года на савецкай і партыйнай рабоце. З 1932 года на палітрабоце ў Чырвонай Арміі, з 1935 года ў Аб’яднанай беларускай ваеннай школе—пампаліт[1].
У 1937—1938 гадах — 1-ы намеснік Старшыні Савета Народных Камісараў Беларускай ССР.
У студзені 1939 года быў прызначаны Старшынёй Арганізацыйнага камітэта Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР па Мінскай вобласці, праз год стаў Старшынёй Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.
У 1941—1946 гадах — у Чырвонай Арміі: начальнік палітаддзела тылу 6-й гвардзейскай арміі[1].
З 1946 года быў прызначаны начальнікам Упраўлення па справах сельскага і калгаснага будаўніцтва пры Савеце Міністраў БССР.
З 1950 года — намеснік міністра камунальнай гаспадаркі БССР, у 1958—1959 гадах — намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння пры Савеце Міністраў БССР.
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання.