wd wp Пошук:

Андрэй Іванавіч Суздальцаў

Андрэ́й Іва́навіч Су́здальцаў (руск.: Андрей Иванович Суздальцев; нар. 22 снежня 1960[1], Уладзівасток, РСФСР, СССР) — расійскі палітолаг, папулярны палітычны каментатар па беларускай тэматыцы[1].

Нарадзіўся ва Уладзівастоку, скончыў гістарычны факультэт мясцовага Далёкаўсходняга дзяржаўнага ўніверсітэта[2].

У пачатку 1990-х гадоў пераехаў у Беларусь, дзе стаў разгортваць прарасійскую дзейнасць у асяродку дэмакратычнай апазіцыі[3]. У 2006 годзе быў пазбаўлены віда на жыхарства і высланы з краіны. Паводле афіцыйнай фармулёўкі, Суздальцаў ставіў «пад пагрозу нацыянальную бяспеку Рэспублікі Беларусь»[4].

Пасля дэпартацыі Суздальцаў асеў у Маскве, дзе стаў намеснікам дэкана факультэта сусветнай эканомікі Вышэйшай школы эканомікі. Рэгулярна публікуе аналітычныя артыкулы на сваім сайце politoboz.org[5] і выступае з каментарамі ў расійскіх СМІ.

Зноскі

  1. 1 2 http://news.yandex.ru/people/suzdal1tsev_andrej.html Архівавана 8 лютага 2012.
  2. http://www.politoboz.com/about
  3. https://web.archive.org/web/20090604215806/http://www.charter97.org/bel/news/2006/03/23/suz
  4. https://web.archive.org/web/20110224211855/http://charter97.org/bel/news/2006/04/06/suz
  5. http://www.politoboz.com/

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Уладзівастоку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Палітолагі Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1960 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі ВШЭ