wd wp Пошук:

Андрэа Дзаферані

Андрэа Дзаферані (італ.: Andrea Zafferani; нар. 19 снежня 1982, Сан-Марына[1]) — капітан-рэгент Сан-Марына з 1 кастрычніка 2010 па 1 красавіка 2011, абраны разам з Джавані Франчэска Угаліні.

Біяграфія

Андрэа Дзаферані нарадзіўся ў 1982 у Сан-Марына. Ён мае доктарскую ступень у галіне эканомікі і кіравання па спецыяльнасці палітычная эканомія. Працаваў у Цэнтральным банку Рэспублікі Сан-Марына. Жанаты, жыве ў Фларэнцыі.

Са снежня 2003 па снежань 2005 уваходзіў у склад гарадскога савета Серавале. 28 лістапада 2007 абраны дэпутатам Вялікага генеральнага савета ад Народнага альянсу. У парламенце быў членам Пастаяннай камісіі па пытаннях пенсій і сацыяльнага забеспячэння.

16 верасня 2010 быў абраны парламентам на пасаду капітана-рэгента Сан-Марына і з 1 кастрычніка 2010 заступіў на пасаду сумесна з Джавані Франчэска Угаліні[2].

Андрэа Дзаферані ў цяперашні час з’яўляецца самым маладым кіраўніком дзяржавы ў свеце і чацвёртым па ўзросце за ўсю гісторыю Сан-Марына[3].

Зноскі

  1. Rulers. Index Z (англ.)
  2. Andrea Zafferani designato da AP per la nomina a Capitano Reggente (італ.)
  3. San Marino: scelti i nuovi Capitani Reggenti (італ.)
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1982 годзе
Катэгорыя·Сан-Марына
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы