wd wp Пошук:

Андрэас Ісаксан

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} А́ндрэас І́саксан (шведск.: Andreas Isaksson; нар. 3 кастрычніка 1981, Трэлебарг, Швецыя) — былы шведскі футбаліст, брамнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Швецыі (2002—2016).

Кар’ера

Раннія гады

Ісаксан пачаў сваю кар’еру ў родным горадзе ў клубе «Трэлебарг». У 1999 годзе перспектыўнага маладога брамніка купіў італьянскі «Ювентус», але Ісаксан гэтак і не згуляў ніводнага матчу за першую каманду турынскага клуба.

У 2001 годзе ён вярнуўся ў Швецыю, у клуб «Юргордэн» і выйграў з ім чэмпіянаты краіны 2002 і 2003 гадоў, а таксама Кубак Швецыі 2003. У гэты ж час ён стаў іграком зборнай Швецыі, дублёрам Магнуса Хедмана.

«Рэн»

Пасля чэмпіянату Еўропы 2004 Ісаксан перайшоў у французскі «Рэн», у якім гуляў разам з партнёрам па зборнай Кімам Чэльстрэмам.

«Манчэстэр Сіці»

15 жніўня 2006 года Ісаксан за 2 мільёны фунтаў перайшоў у склад «Манчэстэр Сіці». Са сваім ростам 199 см ён стаў самым высокім футбалістам англійскай Прэм’ер-лігі. З-за траўм ён згуляў свой першы матч за «гараджан» толькі 9 снежня 2006 года, другі матч — 14 сакавіка 2007 года, але пасля гэтага выхадзіў на поле ва ўсіх астатніх матчах сезону. Пачатак сезону 2007/08 Ісаксан таксама прапусціў з-за траўм, а потым правёў некалькі няўпэўненых матчаў і страціў месца ў складзе, саступіўшы яго маладому Джо Харту.

ПСВ Эйндхавен

2 ліпеня 2008 года Ісаксан падпісаў з нідэрландскім клубам ПСВ кантракт да 2012 года. Пераход шведа адбыўся пасля таго, як эйндхавенцы прадалі свайго галкіпера Эўрэліу Гоміса ў «Тотэнхэм Хотспур». Першы матч за ПСВ ён правёў 23 жніўня супраць клуба «Феенорд».

«Касымпаша»

9 ліпеня 2012 года было пацверджана, што Андрэас пакінуў ПСВ, каб далучыцца да турэцкага клуба «Касымпаша» ў якасці свабоднага агента[4].

Познія гады

У жніўні 2016 года вярнуўся ў «Юргордэн», падпісаўшы кантракт на 2,5 гады. Па заканчэнні сезону 2018 абвясціў аб завяршэнні кар’еры.

Міжнародная кар’ера

Свой першы матч за зборную Швецыі Ісаксан згуляў у сакавіку 2002 года. Траўма Хедмана дазволіла Ісаксану заняць сталае месца ў браме нацыянальнай каманды, у якой ён згуляў усе акрамя аднаго матчы адборачнага турніру да чэмпіянату Еўропы 2004 і ўсе матчы фінальнага турніру. Ён заставаўся асноўным брамнікам зборнай і на чэмпіянаце свету 2006, дзе згуляў 3 матчы.

Пасля няўдалага чэмпіянату Еўропы 2016, дзе Швецыя на здолела выйсці з групы, абвясціў аб завяршэнні кар’еры ў зборнай.

Дасягненні

«Юргордэн»

ПСВ

Зноскі

  1. Andreas Isaksson // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. ANDREAS ISAKSSON // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Andreas Isaksson // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. «Isaksson joins Kasimpasa». ESPN.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Юргордэн
Катэгорыя·Ігракі ФК Касымпаша
Катэгорыя·Ігракі ФК Манчэстэр Сіці
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя варатары
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1981 годзе
Катэгорыя·Ігракі зборнай Швецыі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Ювентус
Катэгорыя·Ігракі ФК Трэлебарг
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэн
Катэгорыя·Футбалісты Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Швецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК ПСВ
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта