wd wp Пошук:

Андрамачы Джэрджы

Андрамачы Джэрджы (алб.: Andromaqi Gjergji) (20 мая 1928, Корча, Албанская Рэспубліка8 ліпеня 2015[1], Тырана, Албанія) — албанскі этнолаг.

Біяграфія

Скончыла сярэднюю школу ў Корча[2]. У 1949 годзе скончыла філалагічны факультэт Педагагічнага інстытута ў Тыране і пачала працаваць у этнаграфічным аддзеле Інстытута навук[1]. Пасля заснавання Тыранскага ўніверсітэта яна скончыла яго гістарычны факультэт. Працавала ў Інстытуце народнай культуры па спецыяльнасці гісторыя албанскага адзення. У 1982 годзе абараніла доктарскую дысертацыю, а ў 1993 годзе ёй было прысвоена званне прафесара. Яна была першай жанчынай у гісторыі Албаніі, якая стала членам Акадэміі навук Албаніі ў 1999 годзе[3].

Навуковыя інтарэсы

Яе навуковыя дасягненні ўключаюць больш за 130 публікацый, у тым ліку 7 манаграфій[1]. Большасць публікацый былі звязаны з пытаннямі гісторыі касцюма, а таксама яна была суаўтарам «Гісторыі албанскага мастацтва»[2].

Выявіла, што самыя раннія археалагічныя сведчанні албанскага абутку Апінга адносяцца да VIV стагоддзяў да нашай эры, што паказвае на тое, што яны былі элементам ілірыйскай культуры[4].

Памяць

У гонар Андрамачы Джэрджы названа адна з вуліц у Корчы.

Працы

Зноскі

  1. 1 2 3 Afërdita Onuzi. Andromaqi Gjergji (1928-2015) // Studia Albanica. — 2015. — S. 165—167.
  2. 1 2 Hemming, Andreas. Andromaqi Gjergji (20. Mai 1928 – 8. Juli 2015)(ням.)  (недаступная спасылка). Deutsch Albanische Freundschaftsgesellschaft (12 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 2 студзеня 2022. Праверана 29 сакавіка 2022.
  3. Akademik Andromaqi GJERGJI(алб.) . Akademia e Shkencave e Shqipërisë. Праверана 29 сакавіка 2022.
  4. Gjergji, A. Veshjet Shqiptare në Shekuj: Origjina Tipologjia Zhvillimi / Akademia e Shkencave të RPS të Shqipërisë, Instituti i Kulturës Popullore. — Tirana, 1988. — S. 229.
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Памерлі 8 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Этнолагі Албаніі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Корче
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Выпускнікі Тыранскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 2015 годзе
Катэгорыя·Члены Акадэміі навук Албаніі
Катэгорыя·Памерлі ў Тыране
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў