wd wp Пошук:

Ангон

Ангон — доўгі двухшыпны чарашковы дроцік (кідальнае кап’ё). Пры пападанні ў цела ангон было цяжка дастаць, а нанесеныя ім раны прыносілі жорсткія пакуты. Калі ангон трапляў у шчыт, воін больш не мог свабодна ім валодаць і вымушаны быў пакідаць яго на полі бою. Ангон развіўся з кідальных коп’яў рымскіх легіянераў — пілумаў. Лічыцца тыповай зброяй франкаў і англасаксаў у VVIII ст. Двухшыпныя чарашковыя дроцікі, якія тыпалагічна ўзыходзяць да ангона, шырока выкарыстоўваліся ў 2-й палове I-га тыс. ў Скандынавіі, Фінляндыі, Латвіі, вядомы ў Літве і на паўднёвым захадзе Расіі. На тэрыторыі Беларусі знойдзены экзэмпляр ангона на гарадзішчы Пруднікі VIII ст. З пачатку II-га тыс. ангоны паступова выходзяць з ужытку. Аднак у Латвіі і на эстонскіх астравах іх працягвалі выкарыстоўваць у XIXIII стст. На землях Старажытнай Русі асобныя знаходкі ангонаў XXIII стст. выяўлены на паўночным захадзе Расіі, у заходніх рэгіёнах Беларусі (гарадзішчы Маскаўцы, Турыйск, Брэст).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Антычная зброя
Катэгорыя·Дзіды
Катэгорыя·Нямецкая зброя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0