У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Каўфман.
Марыя Ганна Ангеліка Катарына Каўфман (ням.: Maria Anna Angelika/Angelica Katharina Kauffmann, 30 кастрычніка 1741, Кур, Вольная дзяржава Трох Саюзаў —5 лістапада 1807, Рым) — швейцарская мастачка: жывапісец і графік, прадстаўніца неакласіцызму. Адна з дзвюх жанчын — заснавальнікаў Каралеўскай акадэміі мастацтваў у Лондане ў 1768 годзе.