Ана́цкі[1] (трансліт.: Anacki, руск.: Анацки) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Траццякоўскага сельсавета.
Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Дакудаўскага сельсавета[2].
За 1,5-2 км ад левага берага рэчышча Нёмана захаваліся рэшткі курганнага могільніка (11 насыпаў). Частка курганаў разбурана амаль да асновы.