wd wp Пошук:

Анатоль Фёдаравіч Вялікі

Анатоль Фёдаравіч Вялікі (нар. 29 лютага 1956) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (2002).

Біяграфія

У 1982 годзе скончыў гістарычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. З 2002 года кандадат гістарычных навук. Кандыдацкая дысертацыя: «Абмен насельніцтвам паміж БССР Польшчай. 1944—1946 гг.» З 1998 па 2019 гады працаваў у БДПУ імя М. Танка. У 1998 і 2001 гадах праходзіў навуковыя стажыроўкі ў Цэнтральна-Еўрапейскім універсітэце, у 2000 годзе ва Універсітэце Джорджа Вашынгтона і ў 2005 годзе ў Варшаўскім універсітэце. З 2015 па 2019 гады займаў пасаду загадчыка кафедры гісторыі Беларусі і славянскіх народаў.

Даследуе гісторыю беларуска-польскіх, польска-беларускіх узаемаадносін, гісторыю польскай нацыянальнай меншасці, архіваў і архіўнай справы ў Беларусі ў XX ст.

Лаўрэат прэміі «Przeglądu Wschodniego» за сукупнасць прац па гісторыі польска-беларускіх узаемаадносін.

Асноўныя публікацыі

Аўтар 112 артыкулаў, апублікаваных у Беларусі, Польшчы, Расіі, Украіне, а гэта жа:

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 26 жніўня 2022.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 лютага
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лоеўскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў