wd wp Пошук:

Анатоль Сямёнавіч Фядосік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фядосік. Анатоль Сямёнавіч Фядосік (7 лютага 1926, вёска Кашэвічы Палескай вобласці, цяпер Петрыкаўскі раён Гомельскай вобласці — 2005, Мінск) — беларускі фалькларыст. Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1990). Доктар філалагічных навук (1974), прафесар (1981).

Біяграфічныя звесткі

Вучыўся ў Кашэвіцкай сярэдняй школе. У 15 гадоў быў залічаны байцом-разведчыкам 125-й Капаткевіцкай партызанскай брыгады Палескага злучэння. Пасля ваяваў на 3-м Беларускім фронце камандзірам аддзялення разведкі, быў накіраваны на вучобу ў Арлоўскае танкавае вучылішча, адкуль праз год дэмабілізаваны. Працаваў настаўнікам, завучам Кашэвіцкай сямігодкі Капаткевіцкага раёна (1946—1949), дырэктарам сярэдняй школы ў в. Сінкевічы Лунінецкага раёна (1949—1955) і Мікашэвічах (1955—1958). У 1953 годзе А. С. Фядосік заканчвае завочна філалагічны факультэт БДУ і ў 1958 годзе паступае ў аспірантуру інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору.

З 1961 у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі, з 1962 вучоны сакратар, з 1967 загадчык сектара, адначасова з 1969 намеснік дырэктара.

Навуковая дзейнасць

Даследуе фальклорныя сатырычныя жанры, сямейна-абрадавую паэзію, літаратурна-фалькорныя сувязі, народную творчасць перыяду Вялікай Айчыннай вайны, гісторыю фалькларыстыкі, узаемасувязі славянскага фальклору. Адзін з аўтараў кніг «А. К. Сержпутоўскі» (1966, з В. Бандарчыкам), «Каляндарна-песенныя, абрадавыя і гульнявыя традыцыі славян у мінулым і сучасным» (1988, з З. Мажэйка), «Беларускі абрадавы фальклор у агульнаславянскім кантэксце» (1998), «Сямейна-абрадавая паэзія. Народны тэатр» (2001), «Народная проза» (2002, з К. Кабашнікавым і А. Цітаўцом), вучэбных дапаможнікаў і падручнікаў для ВНУ. Складальнік тамоў «Сацыяльна-бытавыя казкі» (1976), «Жарты, анекдоты, гумарэскі» (1984) з серыі «Беларуская народная творчасць» (галоўны рэдактар зводу). Член камісіі славянскага фальклору пры Міжнародным камтэце славістаў.

Узнагароды

Дзяржаўная прэмія Беларусі (1986). У 1990 па ініцыятыве Прэзідыума АН Беларусі ўрад краіны прысвоіў вучонаму званне заслужанага дзеяча навукі Беларусі.

Выбраная бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Петрыкаўскім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі Арлоўскага бранятанкавага вучылішча
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 лютага
Катэгорыя·Этнографы Беларусі
Катэгорыя·Дактары філалагічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1926 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 2005 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Супрацоўнікі ІМЭФ НАНБ
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Мовазнаўцы Беларусі