wd wp Пошук:

Анатоль Мікалаевіч Давідовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Давідовіч.

Анато́ль Мікала́евіч Давідо́віч (28 сакавіка 1965, в. Скабін, Капыльскі сельсавет, Капыльскі раён, Мінская вобл. — 13 чэрвеня 1992) — ваеннаслужачы савецкай, затым — азербайджанскай арміі, маёр, Нацыянальны Герой Азербайджана (1992, пасмяротна).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і вайскоўца. У дзяцінстве пераехаў з бацькамі ў г. Слуцк. У 1982 г. закончыў сярэднюю школу № 10 г. Слуцка і паступіў у Сумскае Вышэйшае каманднае двойчы Чырвонасцяжнае вучылішча імя М. В. Фрунзе (г. Сумы, Украіна). Пасля яго заканчэння служыў ва Узброеных Сілах СССР: у Групе савецкіх войск у Германіі, з 1989 года — у г. Гянджа, Азербайджан: начальнік штаба артылерыйскага палка Чырвонасцяжнай Закаўказскай ваеннай акругі (са снежня 1991 года, пасля падзелу СССР — Узброеных Сіл СНД).

У пачатку 1992 года капітан А. Давідовіч перайшоў на службу ў армію Азербайджанскай Рэспублікі. Атрымаў званне маёра. З’яўляўся начальнікам артылерыйскага штабу № 930, займаўся падрыхтоўкай артылерыстаў. Унёс вялікі ўклад ва ўмацаванне Ўзброеных Сіл Азербайджана.

У ходзе азербайджана-армянскага ўзброенага канфлікту ўдзельнічаў у баявых дзеяннях па абароне суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Азербайджана. Вызначыўся ў наступленні ў Агдамскім раёне, 9 чэрвеня 1992 г. каля в. Нахічаванік асабіста знішчыў некалькі адзінак баявой тэхнікі праціўніка, атрымаў цяжкае раненне. Быў эвакуіраваны ў Цэнтральны шпіталь у Баку; памёр, не прыходзячы ў прытомнасць. Пахаваны ў Слуцку.

3 ліпеня 1992 года А. Давідовічу пасмяротна прысвоена найвышэйшая ўзнагарода Азербайджанскай Рэспублікі — званне «Нацыянальны герой Азербайджана» (указ прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі № 24).

Ушанаванне памяці

Імем А. М. Давідовіча названа вуліца ў г. Гянджа, там жа 10 красавіка 2015 года ўсталявана мемарыяльная дошка ў яго гонар[1].

Зноскі

  1. Samirə Süleymanlı. Gəncədə Anatoli Nikolayeviç Davidoviçin anadan olmasının 50 illiyinə həsr olunan yubiley tədbiri keçirilib (нявызн.), http://www.ganjanews.az/ (10/04/2015). Праверана 5 красавіка 2016. Архівавана 7 ліпеня 2019. (азерб.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Капыльскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Постаці Сумаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1965 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Баку
Катэгорыя·Постаці Слуцка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі 13 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1992 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нацыянальны Герой Азербайджана
Катэгорыя·Пахаваныя ў Слуцку
Катэгорыя·Постаці Гянджы