wd wp Пошук:

Анатоль Георгіевіч Лабанок

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лабанок.

Анатоль Георгіевіч Лабанок (нар. 18 чэрвеня 1938, Мінск) — беларускі мікрабіёлаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1991; член-карэспандэнт з 1984), доктар біялагічных навук (1978), прафесар (1983). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1998).

Біяграфія

Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1961). З 1967 года малодшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі Аддзела мікрабіялогіі АН БССР, у 1973—1975 гадах загадчык Аддзела мікрабіялогіі АН БССР. У 1975—2004 гадах дырэктар Інстытута мікрабіялогіі НАН Беларусі. У 1997—2002 гадах акадэмік-сакратар Аддзялення біялагічных навук НАН Беларусі.

Навуковая дзейнасць

Асноўныя работы звязаны з даследаваннем біягенезу пазаклеткавых мікробных ферментаў, фізіялогіі і біяхіміі мікробнага антаганізму, дэградацыі ксенабіётыкаў. Ім растлумачаны механізм рэгуляцыі ўтварэння мікробных депалімераз пры адсутнасці ў асяроддзі спецыфічнага індуктара. Вывучаны поліферментныя сістэмы мікраарганізмаў з малекулярна-функцыянальнай гетэрагеннасцю і сінергічным эфектам дзеяння. Распрацаваны біятэхналогіі атрымання ферментных прэпаратаў для прамысловасці, сельскай гаспадаркі і медыцыны.

Ініцыяваў развіццё перспектыўных для рэспублікі навуковых напрамкаў у галіне мікробных біятэхналогій, у тым ліку стварэння біялагічных сродкаў абароны раслін, экалогіі мікраарганізмаў і аховы навакольнага асяроддзя, а таксама стварэнне Беларускай калекцыі непатагенных мікраарганізмаў са статусам міжнароднага дэпазітарыя.

Асноўныя працы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Мікрабіёлагі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 чэрвеня
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Дактары біялагічных навук
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута мікрабіялогіі НАН Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Мікрабіёлагі СССР