У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Яршоў. Анатоль Віктаравіч Яршоў (6 красавіка 1933, Ташкент — 2018, Мінск) — беларускі архітэктар. Доктар тэхнічных навук (1976).
Скончыў Сярэднеазіяцкі політэхнічны інстытут у 1956 г. Працаваў у Ташкенце, з 1973 г. — загадчык аддзела навакольнага асяроддзя, намеснік дырэктара па навуковай працы, з 1976 года — загадчык аддзела у БелНДІПгорадабудаўніцтва.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1974 года. Пражываў у Мінску.
Апублікавана больш 85 прац, у т.л.: «Прынцыпы сонцааховы будынкаў у Сярэдняй Азіі» (Масква, 1974); у аўтарскім калектыве: «Архітэктурна-планіровачная арганізацыя жылля ва ўмовах Узбекістана» (Ташкент, 1976), «Рэкамендацыі па распрацоўцы ў схемах і праектах раённай планіроўкі на тэрыторыі Беларускай ССР мерапрыемстваў па ахове навакольнага асяроддзя» (Мінск, 1982), «Горадабудаўнічыя сродкі аздараўлення навакольнага асяроддзя ў Беларускай ССР» (Мінск, 1987).
У шлюбе з архітэктарам Людмілай Яршовай.