wd wp Пошук:

Анатоль Васілевіч Ліс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ліс. Анато́ль Васі́левіч Ліс (1 сакавіка 1958, Раўкі, Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Грузіі з 2022 года.

Біяграфія

Нарадзіўся 1 сакавіка 1958 года ў в. Раўкі Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці.

Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, інжынер-механік; Мінскі інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання.

У 19901996 гадах працаваў намеснікам старшыні калгаса «Кастрычнік» Гродзенскага раёна. З 1996 па 2005 год узначальваў Навагрудскі райвыканкам. З 2005 па 2007 год — намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях. Да 2009 года быў старшынёй Мазырскага райвыканкама, затым працаваў намеснікам міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь III склікання ад Навагрудскй выбарчай акругі № 59, працаваў намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях[1].

28 лютага 2013 года прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўным інспектарам па Гомельскай вобласці[2]. З сакавіка 2014 года — намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.

З 27 снежня 2014 года па 26 студзеня 2021 года працаваў старшынёй Брэсцкага аблвыканкама.

10 лютага 2022 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Грузіі[3]

Узнагароды

Зноскі

  1. ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
  2. Лукашенко назначил Брылева, Домотенко и Лиса помощниками Президента Беларуси
  3. Гучныя назначэнні ў МЗС, міністэрствах і не толькі. Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні (нявызн.). БелТА (10 лютага 2022). Праверана 10 лютага 2022.
  4. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 2020 года № 7 «Аб узнагароджанні»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Старшыні Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі БДАТУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Старшыні Мазырскага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна РПЦ Святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра 3 ступені
Катэгорыя·Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі
Катэгорыя·Намеснікі міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 сакавіка
Катэгорыя·Старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Грузіі
Катэгорыя·Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па Гомельскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мастоўскім раёне