wd wp Пошук:

Анатоль Астрэйка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Астрэйка.

Анатоль Астрэ́йка, сапр. Акім Пятровіч Астрэйка (24 ліпеня 1911, в. Пясочнае, цяпер у Капыльскім раёне — 23 жніўня 1978) — беларускі паэт, паэт-песеннік.

Біяграфічны нарыс

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў двухгадовыя настаўніцкія курсы пры Мінскім беларускім педагагічным тэхнікуме (1930), вучыўся на літаратурным факультэце Мінскага вышэйшага педагагічнага інстытута (1932—1934). З 1930 працаваў у газетах Полацка, Оршы, Горак, Мінска. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1939. Падчас Вялікай Айчыннай вайны быў адказным сакратаром сатырычнай газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну»[2]. Двойчы (1942, 1943) накіроўваўся на акупіраваную тэрыторыю Беларусі. У 1946—1948 — старшыня Гродзенскага аддзялення СП БССР, у 1948—1953 — адказны сакратар часопіса «Вожык».

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны» і медалямі.

Творчасць

А. Астрэйка. Зборнік вершаў «Слуцкі пояс». Выданне Слуцкай газеты «Народны мсцівец». 1943 г.

Вершы пачаў друкаваць у 1928[2]. Першы зборнік вершаў «Слава жыццю» выдадзены ў 1940. Рукапіс другога зборніка — «Квецень» згарэў у час вайны ў Мінску. У 1943 друкарня слуцкай падпольнай газеты «Народны мсцівец» выпусціла зборнік «Слуцкі пояс». У пасляваенныя гады выйшлі кнігі паэзіі «Крамлёўскія зоры» (1945), «Добры дзень» (1948), «Зямля мая» (1952), «Песня дружбы» (1956), «Бацька мой Нёман» (1961), «Сэрца насцеж» (1965), «Цвіціце, верасы» (1975), «Зямная Случчына» (1977), «Ураджай цяпла» (1978), «Памяць дарог» (1980), а таксама вершаваная казка «Елка» (1949) і паэма для дзяцей «Прыгоды дзеда Міхеда» (1956). Выдадзены Выбраныя творы ў 2 тамах (1970, 1981).

Перакладаў творы пісьменнікаў народаў СССР на беларускую мову.

Творам Астрэйкі ўласцівыя сардэчнасць і адкрытасць, цесная сувязь з фальклорам, напеўнасць[2]. Аўтар тэкстаў многіх беларускіх песень: «Ой бацька мой, Нёман», «Песня пра Заслонава», «Шаўковыя травы», «Песня мінаеўцаў»[2].

Зноскі

  1. LIBRIS — 2018. Праверана 24 жніўня 2018.
  2. 1 2 3 4 5 Астрейко Анатолий // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 33. — 737 с..

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага беларускага педагагічнага тэхнікума
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пясочным
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі 23 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў 1978 годзе
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Члены Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Паэты-песеннікі Беларусі
Катэгорыя·Дзіцячыя пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных