wd wp Пошук:

Анатоль Архіпавіч Астапаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Астапаў.

Анатоль Архіпавіч Астапаў (нар. 14 лістапада 1938) — беларускі ўрач-інфекцыяніст, спецыяліст па дзіцячых інфекцыйных захворваннях. Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (2009)[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў Дрыбінскім раёне ў сям’і настаўнікаў[1].

У 1957 годзе з адзнакай скончыў Магілёўскае вучылішча па спецыяльнасці фельчара-акушэра і ў 1963 годзе з адзнакай скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці ўрач-лячэбнік, а затым навучаўся ў аспірантуры, а з 1966 года пачаў працаваць асістэнтам кафедры інфекцый[1].

У 1970 годзе пад кіраўніцтвам дацэнта В. А. Бандарына і прафесара Д. В. Палешкі абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму: «Біяхімічныя паказчыкі РЭС пры інфекцыйным гепатыце»[1].

У 1982 годзе прысвоена вучонае званне дацэнта[1].

У 1980 годзе ўпершыню арганізаваў у інстытуце курс трапічнай медыцыны для студэнтаў замежнага факультэта[1].

У кастрычніку 1984 года арганізаваў і ўзначаліў кафедру дзіцячых інфекцыйных хвароб БДМУ. З 1988 года і па 16 ліпеня 2007 года быў Галоўным спецыялістам МЗ РБ па дзіцячых інфекцыйных хваробах пры МЗ РБ і адначасова на функцыянальнай аснове ўзначальваў Рэспубліканскі цэнтр па дзіцячай інфекцыйнай паталогіі[1].

Грамадская і навуковая дзейнасць

Пад кіраўніцтвам і актыўным удзеле дацэнта А. А. Астапава распрацавана фармулярная сістэма, а таксама пратаколы дыягностыкі і лячэнні інфекцыйных захворванняў у дзяцей[1].

З 1974 года па 1984 год на грамадскіх пачатках выконваў работу старшыні Савета маладых навукоўцаў і спецыялістаў пры УМС МЗ БССР[1].

З’яўляецца аўтарам 370 навуковых прац, з іх раздзелы па інфекцыйнай паталогіі ў дзяцей у 21 кнізе, 33 артыкулаў у Беларускай энцыклапедыі, 27 метадычных рэкамендацый па актуальных пытаннях інфекцыйнай паталогіі ў дзяцей. Маю 2 патэнты і 4 рацыяналізатарскія прапановы[1].

Падрыхтаваў прынамсі 6 кандыдатаў медыцынскіх навук, 23 клінічных ардынатараў[1].

Урач-інфекцыяніст вышэйшай катэгорыі, член Рэспубліканскай камісіі па ліквідацыі поліяміэліту ў РБ, член Вучонага Савета па абаронах кандыдацкіх дысертацый пры Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце[1].

Узнагароды

З’яўляўся ліквідатарам аварыі на ЧАЭС у 1986—1987 гадах. За актыўную працу па ліквідацыі аварыі і аказанне дапамогі дзецям з пацярпелых раёнаў узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1986), таксама мае нагрудны знак «Выдатнік аховы здароўя СССР» (1990), грамату Вярхоўнага Савета РБ (1992), ганаровую грамату Вярхоўнага Савета РБ (1996), медаль Францыска Скарыны (2002), сертыфікат СААЗ і нагрудны знак за ліквідацыю поліяміэліту ў РБ, ганаровую грамату Міністэрства аховы здароўя РБ (2006), унесены ў кнігу «Хто ёсць Хто. Дзелавы свет СНД», выпуск 2002, Заслужаны ўрач РБ (2009)[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 Астапов Анатолий Архипович (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Інфекцыяністы СССР
Катэгорыя·Кандыдаты медыцынскіх навук
Катэгорыя·Інфекцыяністы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 лістапада
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Заслужаныя ўрачы Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа
Катэгорыя·Выдатнікі аховы здароўя (СССР)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Ліквідатары Чарнобыльскай аварыі
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дрыбінскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»