wd wp Пошук:

Дзмітрый Віктаравіч Палешка

Дзмітрый Віктаравіч Палешка (7 лютага 1907, Кіеў — 15 жніўня 1996) — беларускі вучоны ў галіне інфекцыйных хвароб, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, удзельнік савецка-фінляндскай вайны, Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

Нарадзіўся 7 лютага 1907 года ў Кіеве.

Працаваў у Севастопальскім ваенным порце. У 1926 годзе пасля заканчэння сярэдняй школы паступіў на медыцынскі факультэт Паўночна-Каўказскага ўніверсітэта ў г. Растоў-на-Доне, які скончыў у 1931 годзе. З 1937 года з’яўляўся клінічным ардынатарам, а потым аспірантам кафедры інфекцыйных хвароб Ленінградскага інстытута ўдасканалення ўрачоў імя С. М. Кірава. У час савецка-фінскай вайны быў урачом стралковага батальёна, а ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны — начальнікам аддзяленняў інфекцыйных шпіталяў у Ленінградзе, Эстоніі. Пасля дэмабілізацыі ў 1946 годзе займаў пасаду асістэнта кафедры інфекцыйных хвароб Ленінградскага інстытута ўдасканалення ўрачоў.

У 1962—1982 гадах займаў пасаду загадчыка кафедры інфекцыйных хвароб Мінскага медыцынскага інстытута, адначасова быў галоўным інфекцыяністам Міністэрства аховы здароўя БССР (1962—1981). У 1963 годзе яму прысвоена вучонае званне прафесара. У 1982—1986 гадах з’яўляўся прафесарам-кансультантам кафедры.

Памёр 15 жніўня 1996 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Паўночных могілках.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя даследаванні Д. В. Палешкі прысвечаны клініцы, дыягностыцы, лячэнню інфекцыйных хвароб у чалавека і жывёл. Многа ўвагі ён надаваў вывучэнню інструментальных метадаў дыягностыкі дызентэрыі і патагенезу брушнога тыфу. Значны ўклад унёс у распрацоўку біяхімічных асноў патагенезу кішэчных і менінгакокавых інфекцый, віруснага гепатыту і іншых захворванняў. Распрацоўка тэстаў ранняй дыягностыкі і своечасовая патагенетычная тэрапія менінгакокавай інфекцыі садзейнічалі рэзкаму зніжэнню захворвання і лятальнасці. Вучоны актыўна ўкараняў у клінічную практыку рэктараманаскапію. Склаў атлас даных рэктараманаскапіі пры протазойных калітах. Удасканальванне метадаў дыягностыкі кішэчных інфекцый дазволіла выявіць у Беларусі новыя захворванні, у тым ліку іерсініёз. Вучонаму належыць больш за 200 навуковых прац. Яго манаграфія «Ректороманоскопия при бактериальной дизентерии у взрослых и детей» (разам з А. С. Паляковай, 1955) удастоена прэміі рэдакцыі «Опыт советской медицины в Великой Отечественной войне». Асобныя даследаванні В. Д. Палешка прысвяціў праблемам эпідэміялогіі («Некоторые вопросы эпидемиологии и ранней диагностики ботулизма в Белоруссии» (1969), «Некоторые особенности эпидемического процесса на современном этапе» (1971), «Справочник инфекциониста» (1987). Прымаў удзел у комплексным вывучэнні гемарагічнай ліхаманкі ў краіне («О геморрагической лихорадке в Белоруссии», у суаўтарстве, 1970), а таксама з’яўляўся галоўным рэдактарам зборніка навуковых прац «Острые кишечные инфекции в Белоруссии» (1980).

Вялікае месца ў навуковай дзейнасці Д. В. Палешкі займала педагагічная работа. Яго лекцыі заўсёды былі змястоўнымі, цікавымі і актуальнымі. З’яўляўся кіраўніком доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый. Неаднаразова вучоны прымаў удзел у падрыхтоўцы і правядзенні рэспубліканскіх навуковых з’ездаў і канферэнцый. Шмат увагі Д. В. Палешка ўдзяляў грамадскай рабоце. Ён з’яўляўся намеснікам старшыні праўлення Рэспубліканскага навуковага таварыства інфекцыяністаў, членам праўлення Усесаюзнага навуковага таварыства інфекцыяністаў.

Узнагароды

Узнагароджаны двума баявымі ордэнамі, медалямі, ганаровымі граматамі. У 1977 годзе прысвоена ганаровае званне заслужанага дзеяча навукі БССР.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Катэгорыя·Памерлі 15 жніўня
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіеве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя на Паўночных могілках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1907 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Памерлі ў 1996 годзе