wd wp Пошук:

Анатоль Іосіфавіч Кулак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кулак.

Анатоль Іосіфавіч Кулак (нар. 5 верасня 1954, г. Мінск) — беларускі хімік. З 2014 года член-карэспандэнт, а з 2021 года акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[1], доктар хімічных навук (1990), прафесар (2004).

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1976).

З 1976 года навуковы супрацоўнік, аспірант Белдзяржуніверсітэта. У 1980—1988, 1991—1995 гадах у НДІ фізіка-хімічных праблем Белдзяржуніверсітэта, у 1988—1990 гадах дактарант Белдзяржуніверсітэта. З 1995 года намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі[2].

Узнагароды

Узнагароджаны медалём РАН памяці акадэміка М. М. Эмануэля за дасягненні ў галіне хімічнай фізікі (2013).

Навуковая дзейнасць

Работы ў галіне электрахіміі і фотакаталіза. Прапанаваў навуковы напрамак — фотаэлектрахімія паўправадніковых гетэраструктур і паўправаднікоў з выяўленай энергетычнай і структурнай неаднароднасцю. У выніку даследавання працэсаў пераносу зарадаў у паўправадніковых гетэраструктурах абгрунтаваў электронную тэорыю фотакаталіза і электракаталіза, якая базуецца на эфектах дынамічнага расшчаплення ўзроўню Фермі ў энергетычна неаднародных сістэмах пры наяўнасці латэральнага электроннага абмену паміж кампанентамі з розным узроўнем структурнай арганізацыі. Прапанаваў новы клас электра — і фотакаталізатараў, перспектыўных для прымянення ў фотакаталітычных сістэмах глыбокай ачысткі вады і газавых асяроддзяў, электрахімічных сэнсарах, метала-гідрыдных акумулятарах і фотаэлектрахімічных пераўтваральніках. Распрацаваў нанаструктурныя кампазіцыйныя матэрыялы з высокай аптычнай селектыўнасцю і эфектыўнасцю пераўтварэння энергіі ў сонечных калектарах і фотавольтаічных сістэмах. Распрацаваў тэхналогію атрымання нанаструктурных субстанцый кальцый-фосфар-прэпаратаў, якія змяшчаюць, новыя метады атрымання нанаструктурных фасфатных і аксідна-гідраксідных біянеарганічных матэрыялаў. Распрацаваў новыя сродкі хімічнай аховы каштоўных і дакументных папер.

Аўтар 320 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій і 42 вынаходстваў.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. НАН Беларусі падвяла вынікі выбараў новых акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў
  2. КУЛАК Анатоль Іосіфавіч

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Хімікі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Дактары хімічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Хімікі СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі НАНБ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 верасня