wd wp Пошук:

Анатоль Ільіч Зосік

Анатоль Ільіч Зосік (15 лістапада 1924, Брэсцкая вобласць14 мая 2003, Масква) — камандзір стралковага аддзялення 1026-га стралковага палка 260-й стралковай дывізіі 47-й арміі, сяржант. Поўны кавалер ордэна Славы.

Біяграфія

Нарадзіўся 15 лістапада 1924 года ў вёсцы Гурка (цяпер Закозель) Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці[1]. Беларус. Скончыў 8 класаў школы. Працаваў у калгасе. У арміі з сакавіка 1944 года.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з сакавіка 1944 года на пасадзе стралка 1026-га стралковага палка. Удзельнічаў у вызваленні Беларусі і Польшчы, у баях на тэрыторыі Германіі. Вайну закончыў камандзірам узвода.

Стрэлак 1026-га стралковага палка чырвонаармеец А. І. 3осік 2 жніўня 1944 года пры адбіцці контратакі праціўніка ў раёне горада Міньск Мазавецкі у крытычны момант бою, калі канчаліся боепрыпасы, пад агнём даставіў скрыню патронаў, што дапамагло падраздзяленню выканаць баявую задачу. Загадам № 016 ад 21 жніўня 1944 года па 260-й стралковай дывізіі чырвонаармеец Зосік Анатоль Ільіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[2].

У сакавіку 1945 года чырвонаармеец А. І. 3осік ў 9-і кіламетрах на поўдзень ад горада Штэцін першым падняў аддзяленне ў атаку, уварваўся ў траншэю, асабіста знішчыў 8 варожых салдат. 13 красавіка 1945 г. узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 31 сакавіка 1956 года пераўзнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[2].

Камандзір стралковага аддзялення 1026-га стралковага палка сяржант А. І. 3осік 17 сакавіка 1945 года ў баі на поўдзень ад горада Штэцін умела камандаваў аддзяленнем, першым уварваўся ў размяшчэнне праціўніка, гранатамі і з аўтамата забіў да 10 праціўнікаў і аднаго захапіў у палон. 6 красавіка 1945 г. узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 31 сакавіка 1956 года пераўзнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені[2].

У кастрычніку 1945 года старшына А. І. 3осік дэмабілізаваны. Служыў у лінейным аддзяленні транспартнай міліцыі чыгуначнай станцыі Брэст. З 1975 года старшына міліцыі А. І. Зосік — у запасе. Жыў у горадзе Брэст. Да 1985 года працаваў у вайсковай частцы. Удзельнік Парада Перамогі ў Маскве 1995 года. Памёр 14 мая 2003 года.

Узнагароды

Зноскі

  1. Таксама ў асобных крыніцах — Турка.
  2. 1 2 3 Анатоль Ільіч Зосік на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Спасылкі

Анатолий Ильич Зосик на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Памерлі ў 2003 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» ІІІ ступені
Катэгорыя·Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 14 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Поўныя кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Драгічынскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»