wd wp Пошук:

Анастасія Канстанцінаўна Цагельнік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Цагельнік.

Анастасія Канстанцінаўна Цагельнік (28 жніўня 1928, в. Занкі, Свіслацкі раён — 28 лістапада 1979) — беларускі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Член КПСС.

Біяграфія

Скончыла Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1968). З 1944 года працавала на Свіслацкім маслазаводзе. Затым загадчык аддзела, сакратар Свіслацкага райвыканкама. З 1962 года інструктар, загадчык аддзела Свіслацкага райкама КПБ, з 1965 года старшыня Свіслацкага раённага камітэта народнага кантролю. З 1966 года другі сакратар Свіслацкага райкама КПБ. З 1969 года старшыня Свіслацкага райвыканкама. Член Рэвізійнай камісіі КПБ ў 1971—1976 гадах, Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, намеснік старшыні Вярхоўнага Савета БССР з 1975 года.

Памяць

Імем А. К. Цагельнік названа вуліца ў г. Свіслач, у Свіслацкім гісторыка-краязнаўчым музеі пра яе экспануюцца матэрыялы. У памяць Цагельник ў Свіслачы праводзіцца турнір па настольным тэнісе[1].

Зноскі

  1. 28 жніўня 1928 г. у в. Занкі Свіслацкага раёна нарадзілася партыйны і савецкі работнік ЦАГЕЛЬНІК Анастасія Канстанцінаўна

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 жніўня
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
Катэгорыя·Памерлі ў 1979 годзе
Катэгорыя·Старшыні Свіслацкага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Памерлі 28 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Свіслацкім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»