wd wp Пошук:

Свіслацкі гісторыка-краязнаўчы музей

«Маці Божая»

Свіслацкі гісторыка-краязнаўчы музей — музей у Свіслачы, размешчаны ў адным са старэйшых будынкаў горада, пабудаваным у 1907 г. Першапачаткова гэта была карчма, затым пасля Вялікай Айчыннай вайны ў будынку было размешчана праўленне калгаса, гасцініца, музычная школа. Рашэннем выканкама Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12.04.76. № 167 у г. п. Свіслач быў адкрыты гісторыка-краязнаўчы музей, экспазіцыя якога пачала працаваць 24 жніўня 1979 года.

Дырэктары

Агульная плошча музея 297 кв. м., плошча экспазіцыі — 149 кв. м., выставачная — 40 кв.м., фондасховішча — 19 кв.м.

На 01.01.2011. колькасць экспанатаў асноўнага фонду складае 7197 адзінак, навукова-дапаможнага — 4057 адзінак.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1976 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Музеі Гродзенскай вобласці
Катэгорыя·Культура Свіслачы
Катэгорыя·1976 год у Беларусі
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·Славутасці Свіслачы