wd wp Пошук:

Ананія

Двухбаковы абразок: Прамудрасць стварыла сабе храм; Святы. Каля 1517—1525 гг. Санкт-Пецярбург, Дзяржаўны Рускі музей.

Ананія, або Ананій (2-я палова XV стагоддзя — 1-я палова XVI стагоддзя) — першы вядомы на імя разьбяр па дрэве на тэрыторыі Беларусі.

Стварыў для пінскага, клецкага і рагачоўскага князя Ф. І. Яраславіча некалькі разьбяных драўляных абразкоў. У Рускім музеі ў Санкт-Пецярбургу захоўваюцца дзве разьбяныя мініяцюры Ананіі — «Прамудрасць стварыла сабе храм» і чатырохчасткавы абразок «Святы». Абразкі зроблены з цёмнага, цвёрдага дрэва. На абразку «Святы» ёсць надпіс, што ён падораны князем Яраславічам свайму баярыну Фёдару Іванавічу Шчэпіну (на думку В. Пазднякова гэта Фёдар Пятровіч Шчэпа, які меў маёнткі каля Пінска і Клецка і згадваецца ў 1503—1528 гадах, але ёсць перэчанні такому атаясненню), а «робілъ попъ Ананиа». Ананія, напэўна, быў святаром у адным з гарадоў паўднёвай Беларусі.

Падобны абразок «Прамудрасць стварыла сабе храм» захоўваецца ў калекцыі графа Бланжы ў Парыжы, выява і надпіс на ім троху адрозніваюцца ад захоўванага ў Рускім музеі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Постаці Пінска
Катэгорыя·Памерлі ў XVI стагоддзі
Катэгорыя·Разьбяры Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XV стагоддзі