wd wp Пошук:

Анансі

Анансі (у перакладзе з мовы ашанці — «павук»). Адзін з самых важных герояў міфаў заходнеафрыканскіх краін, такіх народаў як ашанці з групы народаў аканы.

Вобраз Анансі ў міфалогіі і фальклоры

У міфалогіі ён часцей за ўсё паўстае ў якасці дэміурга. З ім звязаны з’яўленне сонейка, дажджжу, паходжанне мудрасці і казак. Часам ён можа быць намеснікам бога неба Н’яме, а ў некаторых міфах ён з’яўляецця сынам Бога неба, і выконвае яго заданні. Няглндзячы на тое, што гэта зааморфны герой (прымае вобраз павука), але ж часам ён з’яўляецца ў абліччы чалавека (антрапаморфны герой) і ў яго нават ёсць сям’я. Часцей за ўсё ён вельмі хітры, не датычыцца ні да адной з апазіцый: ні да абра, ні да зла. Ён робіць нешта нядобрае толькі дзеля самой хітрасці.

Для заходнеафрыканских плямён Анансі мае вельмі важную ролю. У іх нават ёсць такая прыказка: «Няма казкі без Анансі». Такім чынам ён становіцца цэнтральным вобразам цэлых цыклаў казак. Не толькі ён з’яўляецца ў розных міфалагічных творах, а таксама і яго сям’я адыгрывае важную ролю ў казках народаў Афрыкі. У іх з’яўляюцца жанчына — часцей за ўсё яе імя Асасе Йа, сын Анансі, а таксама Бог Н’яме, розныя зверы, людзі і г.д. Міфы пра Анансі і яго сям’ю таксама адрозніваюцца па форме. Гэта могуць быць міфы, казкі пра жывёл, жарты, а таксама побытавыя аповеды.

Імёны Анансі

Ашанці часта называюць Анансі — Кваку Анансі, што перакладаецца «павук Анансі».

У Амерыцы імя таксама можа быць зусім розным: ад Анансі на Ямайке, да Нансі на Антылах і ў Сурынаме.

Вобраз Анансі ў масавай культуры

Вобраз Анансі даволі часта выкарыстоўвываюць у масавай культуры.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Павукі
Катэгорыя·Міфалогія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Членістаногія і чалавек