wd wp Пошук:

Анаграмная рыфма

Анагра́мная ры́фма — такая рыфма, калі ў рыфмаваных словах асобныя склады ці гукі ідуць не ў аднолькавай паслядоўнасці, а нібыта мяняюцца месцамі. Анаграмная рыфма часта ўжываецца ў фальклоры:

Засцілай, маці, сталы і лавы, Бо да цябе едзе госць небывалы. Заві, заві, Марусенька, як ты сваю звала, Будзе табе, Марусенька, ад людзей слава. З фальклору анаграмная рыфма перайшла ў пісьмовую літаратуру. Такая рыфма дапамагае звярнуць увагу на гукавую аднароднасць асобных словаў, устанавіць іх сэнсавую сувязь, а дзякуючы гэтаму — і выкрасаць дадатковыя паэтычныя асацыяцыі. Вось прыклад анаграмнай рыфмы ў сучаснай беларускай паэзіі:

Калі ты ў шуканнях змогся, То пішаш, то раптам рвеш, Не засмучайся дужа — Гэта яшчэ не верш. (М. Лужанін «Права на верш») Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Рыфма і фоніка