wd wp Пошук:

Амхаўскі сельсавет

Амхаўскі́ сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці.

Адміністрацыйны цэнтр — вёска Амхавая 1.

Гісторыя

Амхаўскі сельсавет — з 20 жніўня 1924 па 26 ліпеня 1930 года ў Лупалаўскім раёне Магілёўскай акругі[1].

2 сакавіка 1931 года Лупалаўскі раён быў скасаваны, Амхаўскі сельсавет адышоў да Магілёўскага раёна[1].

16 ліпеня 1954 года Амхаўскі сельсавет перайменаваны ў Нядашаўскі сельсавет, а цэнтр сельсавета перанесены з вёскі Амхавая 1 ў вёску Нядашава 1[2].

Усе населеныя пункты былога Амхаўскога сельсавета ўвайшлі ў склад Нядашаўскага сельсавета.

Зноскі

  1. 1 2 Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.6. Кн.2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. –592 с.: іл. ISBN 978-985-11-0440-2.
  2. Административно-территориальное устройство БССР: Справочник: В 2-х т. Т.2: (1944–1980 гг.)/Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР; Сост. Гриневич С. Д. и др. – Мн.: Беларусь, 1987.–283 с. ББК 67.99(2Б)Оя2. С. 90
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Магілёўскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе