Амерыканскія Віргінскія астравы (АВА) — група астравоў у Карыбскім моры, аўтаномная тэрыторыя ЗША.
Самыя вялікія тры вострава: Сент-Томас, Сент-Джон, Санта-Крус.
Плошча — 344 км ², насельніцтва — каля 100 тыс. чалавек.
Геаграфічна з’яўляюцца часткай Віргінскіх астравоў (якія ўключаюць у сябе таксама Брытанскія Віргінскія астравы).
Тэрыторыя была набытая ЗША ў Даніі 17 студзеня 1917 года (усе фармальнасці былі завершаны 31 сакавіка таго ж года). Кіруецца міністэрствам ўнутраных спраў ЗША. Жыхары маюць статус грамадзян Злучаных Штатаў.
Сталіца — горад Шарлот-Амалі.