Амвросііўскі раён[1] (укр.: Амвросіївський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Данецкай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Амвросііўка[1] (укр.: Амвросіївка).
Утвораны 7 сакавіка 1923 года. Насельніцтва раёна на 1 красавіка 2015 года складае 44489 чалавек, плошча — 1500 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 гарадскога, 3 пасялковых і 14 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 горад раённага значэння, 3 пасёлкі гарадскога тыпу, 30 пасёлкаў сельскага тыпу і 43 сяла.