wd wp Пошук:

Амброзіус Босхарт

Амброзіус Босхарт Старэйшы (Амброзій Босхарт, нідэрл. Ambrosius Bosschaert de Oude; 1573, Антверпен — 1621, Гаага) — фламандскі мастак залатога веку нідэрландскага жывапісу. Вядомы перш за ўсё сваімі кветкавымі нацюрмортамі, выкананымі ў сакавітых колерах.

Сваю кар’еру Босхарт пачаў у Антверпене ў 1588 годзе. З 1593 па 1613 года працаваў у Мідэлбургу, затым ва Утрэхце (з 1616 года) і ў Брэдзе.

Босхарт адносіцца да ліку першых мастакоў, якія зацвердзілі кветкавы нацюрморт у якасці самастойнага жанру нідэрландскага мастацтва. Дакладнасць выявы і гарманічнасць колераў дазваляюць ставіць працы Босхарта ў адзін шэраг з яго сучаснікам Янам Брэйгелем Старэйшым.

На палотнах Басхарта побач з букетамі кветак часта намаляваны матылі або ракавінкі. У многіх выпадках кветкі крануты завяданнем, што ўводзіць у палотны Босхарта алегарычны матыў тленнасці быцця (ванітас).

Мастацкі напрамак Амброзіюса Босхарта працягнулі развіваць яго тры сыны.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #141554428 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Ambrosius, the elder Bosschaert
  3. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1621 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1573 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Антверпене
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Гаазе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных