wd wp Пошук:

Амар Сі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сі. Амар Сі (фр.: Omar Sy; нар. 20 студзеня 1978, Трап, Іль-дэ-Франс) — французскі акцёр, лаўрэат прэміі «Сезар» за найлепшую мужчынскую ролю. Сярод вядомых акцёрскіх работ Сі такія фільмы, як «1+1», «Шакалад», «Людзі Ікс: Дні мінулай будучыні».

Біяграфія

Маці Амара з Маўрытаніі, бацька з Сенегала, абодва паходзяць з народнасці фульбэ. Ён быў чацвёртым з васьмі дзяцей у сям’і.

Падчас свайго навучання ў школе, Амар пачаў працаваць на радыё. Пасля заканчэння школы ён атрымаў прапанову ад прадзюсарскай кампаніі зрабіць ўласнае шоў, якое пасля ператварылася ў камедыйнае тэлешоу «Амар і Фрэд» (фр.: Omar et Fred) з акцёрам Фрэдам Цеста.

Поспех акцёру прынесла роля Дрыса ў фільме «1+1/Недатыкальныя» (2011), за якую ён атрымаў прэмію «Сезар» за лепшую мужчынскую ролю, а таксама быў намінаваны на прэмію «Спадарожнік».

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  2. Omar Sy // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Omar Sy // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Івелін
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1978 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Сезар»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Сезар» найлепшаму акцёру
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Акцёры Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных