wd wp Пошук:

Амаграфічная рыфма

Амаграфі́чная ры́фма — рыфма, у якой спалучаюцца словы-амографы, г. зн. тыя, што пішуцца аднолькава, але гучаць па-рознаму (у выніку рознага месца націску). Такая рыфма можа ўспрымацца як асаблівы від рознанаціскной рыфмы. Своеасаблівае ўжыванне амаграфічнай рыфмы ў спалучэнні са звычайнай знаходзім у жартоўных «карацельках-каламбурах» Н. Гілевіча:

Покуль бог папу на ра́су Сыпаў срэбную расу́, Чорт у храме выграб ка́су І купіў сабе касу́. Што ні хвіля, ні гадзі́на — Лезе з скуры га́дзіна. Увесь век яму гадзі́ла, А ён кажа: га́дзіла! Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Рыфма і фоніка