wd wp Пошук:

Аліўскі кафедральны сабор

Аліўскі кафедральны сабор або Базіліка Святой Троіцы, Дзевы Марыі і Святога Бернарда — разам з палацам абатаў з’яўляўся часткай абацтва цыстэрцыянаў, знаходзіцца ў гданьскім раёне Аліва. Галоўны храм Гданьскай архідыяцэзіі.

Трохнефная базіліка з шматгранным прэсвітэрыем і трансептам выканана ў гатычным стылі з элементамі барочных упрыгожванняў. Гістарычна служыла галоўным храмам Памераніі, магільным склепам мясцовых князёў і герцагаў.

Фасад фланкіруюць дзве вежы вышынёй 46 м з макаўкамі ў стылі барока. У цэнтры фасада партал 1688 года.

На скрыжаванні сярэдняга нефа з трансепта знаходзіцца вежка-званніца.

Храм мае даўжыню 107 м, шырыню 19 м і вышыню 17,7 м з’яўляецца самым доўгім цыстэрцыянскім касцёлам у свеце.

Гісторыя

Інтэр’ер

Унутры касцёла знаходзяцца 23 мармуровыя алтары ў стылях барока і ракако. Першы галоўны алтар быў створаны ў 1605 годзе і меў стыль нідэрландскага рэнесансу. У 1688 годзе, заменены новым.

Самым каштоўным аб’ектам унутры касцёла з’яўляецца арган, які быў пабудаваны ў 17631788 гадах манахам Іагана Вільгельмам Вульфам.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Цыстэрцыянскія кляштары
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Гданьская архідыяцэзія
Катэгорыя·Базілікі Польшчы
Катэгорыя·Саборы Польшчы
Катэгорыя·Касцёлы Гданьска