wd wp Пошук:

Аліса Аляксееўна Антонава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Антонава. Аліса Аляксееўна Антонава (6 студзеня 1938, Мінск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыла ў 1961 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. Працавала ў Белмясцпрампраекце, Белбыттэхпраекце, з 1976 года — галоўны архітэктар праектаў, кіраўнік групы архітэктараў у Белдзяржпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года. Пражывае ў г. Мінск.

Творчасць

Асноўныя працы ў вобласці інтэр’ера: Дом адзення, швейна-трыкатажнае атэлье, цырульні, камбінаты бытавога абслугоўвання ў Магілёве, Дом быту, Дом мод у Барысаве (19671976); у аўтарскім калектыве: швейна-трыкатажнае атэлье ў Доме быту па вул. Маскоўскай, салоны цырульняў па вул. Казлова, Леніна, Дом сямейных урачыстасцей па вул. Д. Сердзіча, будынкі Міністэрства бытавога абслугоўвання насельніцтва БССР (1977), швейна-трыкатажнае атэлье па вул. Захарава, салон-крама па продажы легкавых аўтамабіляў па вул. Купрыянава (1976), будынкі Ленінскага райкама партыі, праектных арганізацый Дзяржбуда БССР (1979), галоўнага дыспетчарскага пункта «Белгалоўэнерга» па вул. К. Маркса (1980) у Мінску — усё з С. Г. Мацяўшук.

Распрацаваны каталогі сталярных вырабаў для жылых і грамадскіх будынкаў БССР — КСВБ-81 (1981, з А. М. Канстанціновічам), драўляна-алюмініевых вокнаў і балконных дзвярэй для грамадскіх будынкаў (1984, бронзавы медаль і дыплом ВДНГ СССР, 1987).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Узнагароджаныя бронзавым медалём ВДНГ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белпрамбудпраекта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 студзеня
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў