wd wp Пошук:

Алімпійскі камітэт Паўночнай Македоніі

Алімпійскі камітэт Паўночнай Македоніі (макед.: Македонски олимписки комитет) — арганізацыя, якая прадстаўляе Паўночную Македонію ў міжнародным алімпійскім руху. Заснаваны ў 1992 годзе, зарэгістраваны ў МАК у 1993 годзе.

У міжнародным Алімпійскім руху раней называўся Алімпійскі камітэт Былой Югаслаўскай Рэспублікі Македонія (Olympic Committee of the Former Yugoslav Republic of Macedonia), што адлюстроўвала нявырашанае да 2019 міжнароднае пытанне з імем гэтай новай дзяржавы[1].

Штаб-кватэра размешчана ў Скоп’е. З’яўляецца членам Міжнароднага алімпійскага камітэта, Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў і іншых міжнародных спартыўных арганізацый. Ажыццяўляе дзейнасць па развіцці спорту ў Паўночнай Македоніі.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Былая Югаслаўская Рэспубліка Македонія(англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Арганізацыі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Нацыянальныя алімпійскія камітэты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Паўночная Македонія на Алімпійскіх гульнях
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1992 годзе