wd wp Пошук:

Алівія Скуг

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Алівія Альма Шарлота Скуг (шведск.: Olivia Alma Charlotta Schough; нар. 11 сакавіка 1991, Ванеред) — шведская футбалістка, паўабаронца. Сярэбраны прызёр летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года ў складзе зборнай Швецыі.

Клубная кар’ера

Да 2013 года прадстаўляла клубы «Фалькенберг» і «Гётэбарг», у снежні абвясціла пра пераход у мюнхенскую «Баварыю». Пакінула клуб летам 2014 года, перайшоўшы восенню ў склад «Расіянкі», дзе правяла паўсезона, згуляўшы 10 матчаў у чэмпіянаце Расіі. Пазней перайшла ў шведскі «Эскільстуна Юнайтэд».

Кар’ера ў зборнай

З’яўляецца срэбным прызёрам чэмпіянату Еўропы 2009 года сярод дзяўчат не старэйшых за 19 гадоў, выступала на моладзевым чэмпіянаце свету 2010 года. Упершыню выкліканая ў зборную Швецыі перад Кубкам Алгарвэ 2013, дэбютавала ў гульні супраць зборнай Кітая. Удзельніца Еўра-2013 і бронзавы прызёр у складзе зборнай Швецыі. У маі 2015 года разам з Малін Дыяс і Сарай Тунебру ўключана ў заяўку на чэмпіянат свету ў Канадзе.

Зноскі

  1. Olivia Schough // Soccerdonna — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Халандзе
Катэгорыя·Футбалісткі Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1991 годзе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 сакавіка