wd wp Пошук:

Аляксей Яфімавіч Учыцель

Аляксей Яфімавіч Учыцель (руск.: Алексе́й Ефи́мович Учи́тель, нар. 31 жніўня 1951, Ленінград) — савецкі і расійскі кінарэжысёр, народны артыст Расійскай Федэрацыі (2002), мастацкі кіраўнік кінастудыі «Рок».

Біяграфія

Нарадзіўся 31 жніўня 1951 у Ленінградзе ў сям’і рэжысёра-дакументаліста Яфіма Учыцеля. У 1975 годзе скончыў УДІК, працаваў на Ленінградскай студыі дакументальных фільмаў. У 1990 годзе заснаваў сваю кінастудыю «Рок». Дэбютам у якасці рэжысёра гульнявых фільмаў стаў фільм «Манія Жызелі».

У 2000 годзе ён атрымаў прэмію «Ніка», Гран-пры «Кінатаўра» і намінацыю на «Крыштальны глобус» за фільм «Дзённік яго жонкі». У 2002 годзе стаў народным артыстам Расіі.

Фільм 2005 года «Космас як прадчуванне» атрымаў галоўны прыз XXVII ММКФ — «Залатога Святога Георгія» і прэмію «Залаты арол» за лепшую рэжысёрскую працу. З 2010 года — прэзідэнт Міжнароднага Кінафестывалю дакументальнага, кароткаметражнага ігравога і анімацыйнага кіно «Пасланне да Чалавека» («Message to Man») у Санкт-Пецярбургу.

З’яўляецца членам Прэзідыума Расійскай Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў «Ніка».

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #143938754 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. Alexej Učitěl // ČSFD — 2001.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #143938754 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. (unspecified title) Праверана 4 ліпеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Выкладчыкі УДІКа
Катэгорыя·Выпускнікі УДІКа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Ніка»
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты арол»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны
Катэгорыя·Народныя артысты Расіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Расійскай Федэрацыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1951 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 жніўня
Катэгорыя·Народныя артысты Расійскай Федэрацыі