wd wp Пошук:

Аляксей Філіпчанка

Аляксей Філіпчанка (6 лістапада 194931 ліпеня 1998, Наваполацк) — беларускі юрыст, праваабаронца.

Біяграфічныя звесткі

Пачаў прафесійную кар’еру ў раённай пракуратуры ў 1978 годзе, хутка стаў абласным следчым у асабліва важных справах. Спецыялізаваўся «пярэваратнях»: пракурорах, суддзях, міліцыянтах. Удзельнік спецыяльнай групы пракуратуры СССР, што ў другой палове 1980-х займалася справай віцебскага маньяка Міхасевіча.

З прыходам да ўлады ў Беларусі А. Лукашэнкі не раз публічна заяўляў, што, як некалі за савецкім часам, праваахоўныя органы выйшлі з-пад кантролю грамадства. Як праваабаронца дапамагаў адстойваць інтарэсы свабодным прафсаюзам і іншым грамадскім структурам. Браўся за складаныя справы простых людзей. Так, паводле адной з пастаноў у жанчыны-пенсіянеркі забралі пакой у кватэры; А. Філіпчанка дабіваўся адмены гэтай пастановы два гады. Вычарпаўшы ўсе сродкі змагання праваабаронца пісьмова паведаміў, што, калі судовыя чыноўнікі не скасуюць рашэння, ён публічна спаліць сябе. Улады нічога не зрабілі. 8 ліпеня 1998 года Аляксей Філіпчанка здзейсніў самаспаленне. Яшчэ дваццаць тры дні жыў у рэанімацыі, амаль увесь час застаючыся ў прытомнасці.

Пахаваны на наваполацкіх могілках Вітаржжа. «Хартыя-97» пасмяротна прысудзіла яму сваю першую прэмію за праваабарончую дзейнасць.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Памерлі 31 ліпеня
Катэгорыя·Самаспаленні ў знак пратэсту
Катэгорыя·Юрысты Беларусі
Катэгорыя·Праваабаронцы Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1998 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў Наваполацку
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных