У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ярмолаў.
Аляксей Пятровіч Ярмолаў (руск.: Алексе́й Петро́вич Ермо́лов; 24 мая [4 чэрвеня] 1777, Масква— 11 [23] красавіка 1861, Масква) — рускі ваеначальнік, дзяржаўны дзеяч і дыпламат, удзельнік многіх буйных войнаў, якія Расійская імперыя вяла з 1790- х па 1820-я. Генерал ад інфантэрыі (1818) з залічэннем па артылерыі (1837). Галоўнакіраўнік грамадзянскай часткай і памежнымі справамі ў Грузіі, Астраханскай і Каўказскай губернях; камандуючы Асобным Каўказскім корпусам (1816—1827). Аўтар мемуараў.