wd wp Пошук:

Аляксей Паўлавіч Шалякін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шалякін. Аляксей Паўлавіч Шалякін (13 ліпеня 1906, Пецярбург — пасля 1974) — беларускі і расійскі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1931 годзе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Працаваў архітэктарам Маскоўскага аэрапорта, у Міністэрстве сувязі СССР, з чэрвень 1946 па чэрвень 1948[1] года галоўным архітэктарам Курска. 16 чэрвеня 1946 года быў арыштаваны па справе паэта Данііла Андрэева[ru]. Працаваў у праектных арганізацыях Сыктыўкара, з пачатку 1950-х гадоў Уладзіміра, Іванава, з 1960 па 1969 год — галоўным архітэктарам праектаў у Мінскпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1935 года. Пражываў у Ленінградзе.

Творчасць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): галоўная зала Акруговага Дома афіцэраў па пр. Рэвалюцыі, 32 у Варонежы (1945), праект унутранага аздаблення канцэртнай залы музвучылішча[1] па вул. Леніна, 75 у Курску (1946), праекты райкамаў паўторнага выкарыстання для Курскай вобласці (1948, у сааўтарстве)[2], праекты планіровак новых кварталаў у слабодах Курска[1] , пасёлак аэрапорта «Унукава», планіроўка і забудова жылых раёнаў Уладзіміра, Іванава, Прыволжска (1931—1959), раёнаў Зялёны Луг-1, 2, Чыжоўка-1, 2, квартала БондараўскаяВысокая ў Мінску.

Узнагароды

Узнагароджаны медалямі.

Зноскі

  1. 1 2 3 Холодова Е. В. Зодчие Курского края ХУП-ХХ веков. 2003, — 280 с.
  2. Архитекторы и авторы проектов. Шелякин А. П.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі МАРХІ
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 ліпеня
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Іванава (Расія)
Катэгорыя·Архітэктары Курска
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1906 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Варонежа
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Архітэктары СССР
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінскпраекта
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў