У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Краўчанка. Аляксей Мікалаевіч Краўчанка (нар. 22 ліпеня 1957, г. Віцебск) — беларускі жывапісец.
Прафесійнай адукацыі не мае. Член Беларускага саюза мастакоў (2002). Жыве ў Віцебску.
Працуе пераважна ў станковым жывапісе. Цэнтральнае месца ў творчасці займаюць пейзаж, асацыятыўная абстрактная кампазіцыя.
Сярод работ: «Вясновая навіна» (1998), «Півоні» (1999), «Восеньскі краявід з залатой ракой» (2001), «Абуджэнне» (2002), «Краявід-сон» (2003), «Той, хто пралятае міма залатой планеты» (2004), «Траянскі конь» (2005), «Вялікая птушка з птушанятамі» (2005) «Лялечка» (2005), «Вясна» (2008), «Пыл Млечнага Шляху» (2008), «Заапарк» (2008), «Апельсінавы гай» (2009), «Залатое цяля» (2009), «Святланосная рака» (2009), «Цмок, які крочыць» (2009) і інш.