Аляксей Аляксеевіч Петруковіч (нар. 31 кастрычніка 1903, г. Беласток — 1 ліпеня 1981) — беларускі спецыяліст у галіне чыгуначнага пуці, пошукаў і праектавання чыгунак. Кандыдат тэхнічных навук (1946), дацэнт (1942).
Скончыў Ленінградскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1936; аспірантура, 1941).
Працаваў на Акцябрская чыгунка (з 1936), Ташкенцкім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (1941—1953, начальнік інстытута), Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (з 1953, у 1954—1959 — загадчык кафедры «Агульны курс чыгунак», з 1961 — кафедры «Пуць і пуцявая гаспадарка», у 1965—1979 — кіраўнік НДЛ Галоўнага ўпраўлення Міністэрства шляхоў зносін, 1953—1961 — рэктар інстытута).
Навуковыя інтарэсы: пуцявая гаспадарка; кампазіцыйныя палімерныя матэрыялы для верхняга будавання пуці.
Ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны», званне «Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Узбекскай ССР» (1953) і інш.