wd wp Пошук:

Аляксей Аляксеевіч Ільін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ільін.

Аляксей Аляксеевіч Ільін (руск.: Алексей Алексеевич Ильин; 7 (19) жніўня 1857 — 4 ліпеня 1942) — рускі дзяржаўны дзеяч, сапраўдны стацкі саветнік, гісторык, нумізмат, картограф, член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1928).

Біяграфія

З адзнакай скончыў Аляксандраўскі ліцэй, уваходзіў у Камітэт Пушкінскага ліцэйскага таварыства і быў апекуном ліцэя. Затым служыў у лейб-гвардыі Сямёнаўскае палка і Міністэрстве дзяржаўных маёмасцяў.

Разам з братам Афінагенам (капітанам 2-га рангу, правадыром дваранства Шлісельбургскай павета), валодаў картаграфічнай вытворчасцю «Картаграфічная ўстанова А. Ільіна», маёнткам Сары, шэрагам вёсак у Шумскай воласці Наваладажскага павета, а таксама мызай Колтушы і шэрагам вёсак Колтушскай воласці Шлісельбургскай павета Санкт-Пецярбургскай губерні.

Член Дзяржаўнага савета па выбарах ад дваранства Санкт-Пецярбургскай губерні. Член Савета Дзяржаўнага банка. Кіраўнік Расійскага таварыства Чырвонага Крыжа. У розны час быў членам Таварыства Кітайска-Усходняй чыгункі, Рускага геаграфічнага таварыства, старшынёй Рускага таварыства кнігапрадаўцоў і выдаўцоў. За паспяховую дзейнасць свайго картаграфічнага прадпрыемства быў адзначаны залатым медалём Акадэміі навук. Вядомы нумізмат.

Разам з братам Афінагенам заснаваў дачны пасёлак Ільінскі (цяпер на тэрыторыі горада Усевалажск).

Пасля Кастрычніцкага перавароту кіраўнік секцыі нумізматыкі Акадэміі гісторыі матэрыяльнай культуры (з 1918), затым супрацоўнік аддзела нумізматыкі Дзяржаўнага Эрмітажа (1920-1940-я гг., да 1930 загадчык), куды перадаў сваю калекцыю рускіх манет. Член-карэспандэнт АН СССР (1928).

Прыцягваўся па «залатой справе» ў 1932—1933 гадах. («Залатыя справы» арганізоўваліся чэкістамі з мэтай вымагальніцтва ў арыштаваных валюты і каштоўнасцяў).

Памёр ад тыфу падчас блакады Ленінграда.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Эрмітаж
Катэгорыя·Памерлі 4 ліпеня
Катэгорыя·Калекцыянеры Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1942 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1858 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Аляксандраўскага ліцэя
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты АН СССР
Катэгорыя·Памерлі ад тыфу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Гісторыкі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Гісторыкі СССР