wd wp Пошук:

Аляксей Аляксандравіч Коўтун

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Коўтун. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксей Коўтун (нар. 5 лютага 1995, Кіеў, Украіна) — украінскі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера

Выхаванец кіеўскага «Дынама». У складзе кіяўлян чатыры сезоны правёў у дзіцяча-юнацкай футбольнай лізе. Па выніках чэмпіянату 2011/12 прызнаваўся найлепшым абаронцам турніру U-17[2]. Пасля завяршэння навучання палову сезона гуляў за кіяўлян у першым у гісторыі чэмпіянаце Украіны сярод 19-гадовых, пасля чаго перайшоў у харкаўскі «Металіст»[3]. Наступныя два гады гуляў у моладзевай камандзе харкаўчан.

У Прэм’ер-лізе дэбютаваў 1 сакавіка 2015 года ў гасцявым матчы супраць кіеўскага «Дынама». У гэтай гульні, акрамя Коўтуна, за асноўную каманду «Металіста» дэбютаваў яшчэ шэраг іграком, што стала магчымым дзякуючы байкоту лідарамі каманды старту вясновай часткі чэмпіянату Украіны з-за невыканання клубам кантрактных абавязацельстваў перад імі[4].

У канцы жніўня 2015 года перайшоў у «Палтаву», у складзе якой дэбютаваў 30 жніўня ў выязным матчы супраць «Дынама-2», выйшаўшы на замену ў другім тайме. За палтаўскую каманду адгуляў 2,5 сезоны ў Першай лізе.

У сакавіку 2018 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Мінск»[5]. Правёў у Вышэйшай лізе 5 матчаў, пасля выбыў з-за траўмы, а ў чэрвені 2018 года па сямейных абставінах пакінуў «Мінск»[6].

У ліпені 2018 года стаў іграком львоўскіх «Карпат»[7], дзе часцей гуляў у стартавым складзе, але часам заставаўся на лаўцы запасных. У сакавіку 2020 года зноў апынуўся ў Беларусі, падпісаўшы кантракт з брэсцкім «Рухам»[8]. У снежні 2020 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Рухам»[9].

У студзені 2021 года папоўніў склад «Мыная»[10], гуляў там да ліпеня 2021 года. У верасні 2021 года стаў іграком чарнігаўскай «Дзясны», пакінуў клуб па заканчэнні кантракта ў студзені 2022 года.

Міжнародная кар’ера

У 2015 годзе ў складзе моладзевай зборнай Украіны (да 20 гадоў) трапіў на моладзевы чэмпіянат свету ў Новай Зеландыі, аднак на полі не з’яўляўся, застаючыся на лаўцы запасных.

Зноскі

  1. Oleksiy Kovtun // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Вища ліга (U-17). Фіаско динамівців, тріумф – гірників(укр.) . ФФУ (7 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2015.
  3. Молодой защитник «Динамо» продолжит карьеру в «Металлисте»(руск.) . Динамомания (5 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2015.
  4. Игроки «Металлиста»: Не сможем играть, пока не выплатят долги(руск.) . Sport.ua (27 лютага 2015). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2015.
  5. “Минск” подписал контракт с украинским защитником Ковтуном(руск.) . football.by (22 сакавіка 2018). Праверана 24 сакавіка 2018.
  6. Украинский защитник Ковтун покинул “Минск”(руск.) . football.by (5 чэрвеня 2018). Праверана 5 чэрвеня 2018.
  7. Карпаты подписали Ковтуна(руск.) . http://football.ua+(6 чэрвеня 2018). Праверана 17 ліпеня 2018.
  8. “Рух” подписал контракт с украинским защитником Ковтуном(руск.) . football.by (8 сакавіка 2020). Праверана 14 сакавіка 2020.
  9. Ковтун покинул “Рух”(руск.) . football.by (31 снежня 2020). Праверана 2 студзеня 2021.
  10. Футбол. Автор первого гола в высшелиговой истории “Руха” Алексей Ковтун стал одноклубником Артема Милевского(руск.) . pressball.by (22 студзеня 2021). Праверана 25 студзеня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Карпаты Львоў
Катэгорыя·Ігракі ФК Палтава
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Металіст Харкаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1995 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Рух Брэст
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Кіеў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Дзясна Чарнігаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіеве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Мынай
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты Украіны