wd wp Пошук:

Аляксей Аляксандравіч Збунь

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксей Збунь (нар. 9 чэрвеня 1997, Сабаліўка, Жытомірская вобласць) — украінскі футбаліст, паўабаронца літоўскага клуба «Джугас» з Цяльшэя.

Клубная кар’ера

На юнацкім узроўні гуляў за БВВФК з Бравараў, у 2015 годзе выступаў на аматарскім узроўні за клуб «Шполатэхагра» са Шполы ў чэмпіянаце Чаркаскай вобласці. У 2015 годзе стаў іграком «Зоркі», аднак у сезоне 2015/16, пераможным для каманды ў Першай лізе, не з’яўляўся на полі. Пасля выхаду каманды ў Прэм’ер-лігу выступаў пераважна ў моладзевым першынстве, дэбютаваў у Прэм’ер-лізе 1 красавіка 2017 года, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы супраць «Дняпра». У сезоне 2018/19, калі «Зорка» зноў апынулася ў Першай лізе, замацаваўся ў стартавым складзе каманды.

У сакавіку 2019 года, пасля таго як «Зорка» знялася з Першай лігі, падпісаў кантракт з беларускім клубам «Тарпеда» з Мінска[2]. У складзе мінскай каманды ў асноўным выхадзіў на замену. У ліпені 2019 года вярнуўся ва Украіну, стаўшы іграком клуба «Гарняк-Спорт»[3].

У студзені 2021 года перайшоў у крыварожскі «Крыўбас», якому па выніках сезона 2020/21 дапамог выйсці ў Першую лігу. У ліпені 2022 года папоўніў склад літоўскага «Джугаса».

Міжнародная кар’ера

У чэрвені 2017 года згуляў у двух таварыскіх матчах за моладзевую зборныя Украіны.

Зноскі

  1. Oleksiy Zbun // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Украинский полузащитник Збунь и россиянин Орехов подписали контракты с минским «Торпедо»
  3. Официально: Алексей Збунь и Александр Чепелюк - игроки “Горняка-Спорт”
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1997 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Раманіўскім раёне
Катэгорыя·Футбалісты Украіны
Катэгорыя·Ігракі ФК Джугас Цяльшэй
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Зорка Крапыўныцкы
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Крыўбас Крывы Рог
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 чэрвеня
Катэгорыя·Ігракі ФК Гарняк-Спорт