wd wp Пошук:

Аляксей Іванавіч Ваявода

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ваявода.

Аляксей Іванавіч Ваявода (нар. 9 мая 1980, сяло Калінавіца, Украінская ССР, СССР) — расійскі бабслеіст, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2006 года ў чацвёрках, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2010 года ў двойках, чэмпіён свету 2011 года ў двойках. Двухразовы алімпійскі чэмпіён Сочы 2014 у двойках (разам з Аляксандрам Зубковым) і чацвёрках.

Аляксей Ваявода да пераходу ў бабслей стаў трохразовым чэмпіёнам свету і трохразовым пераможцам Кубка свету (Nemiroff) сярод прафесіяналаў па армрэстлінгу.[1]

У сістэме харчавання прытрымліваецца вегетарыянства.[2]

Спартыўная кар’ера

Прафесійны бабслеіст з 2002 года.

На Алімпійскіх гульнях 2006 года ў Турыне Ваявода разам з Філіпам Ягоравым, Аляксеем Селіверставым і Аляксандрам Зубковым у складзе экіпажа-чацвёркі заваяваў сярэбраны медаль.

На Алімпійскіх гульнях 2010 года ў Ванкуверы ў складзе экіпажа двойкі з Зубковым заваяваў бронзавы медаль. Пасля Алімпіяды Аляксей Ваявода абвясціў аб завяршэнні кар’еры бабслеіста, але заявіў, што ў спорце ён застаецца.[3]

Алімпійскі чэмпіён па бабслеі ў экіпажах двоек Алімпіяды 2014 у Сочы.

Зноскі

  1. Armpower.NET — армспорт для всех # ArmPower.net
  2. Интервью для телеканала «Боец» Архівавана 23 лютага 2014. — новостной сайт «Спорт Mail.Ru»
  3. Призер Олимпийских игр Алексей Воевода завершил карьеру бобслеиста (нявызн.) (недаступная спасылка). Аргументы и факты (26 февраля 2010). Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2011. Праверана 13 жніўня 2010.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём ордэна «За заслугі перад Айчынай» II ступені
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Сочы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1980 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па бабслеі
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту Расіі
Катэгорыя·Спартсмены некалькіх відаў спорту
Катэгорыя·Бабслеісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2006 года
Катэгорыя·Бабслеісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Рукаборцы Расіі
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўропы па бабслеі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Бабслеісты Расіі
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Расіі
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2006 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чарнігаўскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 мая
Катэгорыя·Бабслеісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па бабслеі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта