wd wp Пошук:

Аляксандр Яфімавіч Балыка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Балыка. Аляксандр Яфімавіч Балыка (нар. 17 лютага 1936, в. Кавалі, Бабруйскі раён) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1971), дацэнт (1978).

Біяграфія

У 1962 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў у Аблміжкалгаспраекце, старэйшым інжынерам-архітэктарам домабудаўнічага камбіната ў Віцебску, з 1966 года — аспірант кафедры архітэктуры, асістэнт, старэйшы выкладчык, дацэнт, з 1983 года загадчык кафедры архітэктуры прамысловых будынкаў Беларускага політэхнічнага інстытута.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года. Член КПСС з 1964 года. Пражывае ў г. Мінску.

Творчасць

Асноўныя работы: праекты планіроўкі Полацкага і Аршанскага СБУ (1967), пасёлкаў Расна Камянецкага раёна, Нарач (1969) Мядзельскага раёна, саўгаса «Лясное» Капыльскага раёна (1970) і інш. Аўтар публікацый па пытаннях архітэктуры вёскі.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабруйскім раёне
Катэгорыя·Кандыдаты архітэктуры
Катэгорыя·Супрацоўнікі Віцебсксельбудпраекта
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 лютага
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ