wd wp Пошук:

Аляксандр Янай

Аляксандр Янай (іўр.: אלכסנדר ינאי) (12576 да н. э.[2]) — іўдзейскі цар з дынастыі Хасманеяў. Сын Іаана Гіркана. Калі да ўлады прыйшоў яго брат Арыстабул, Аляксандра пасадзілі ў турму. Пасля смерці Арыстабула ён не толькі быў вызвалены, але ажаніўся з Саламеяй (удавой памерлага брата) і ўзышоў у 103 г. да н.э. на прастол.

У перыяд яго кіравання Іўдзея усталявала гегемонію над усёй тэрыторыяй старажытных Ізраільскіх земляў, у тым ліку ў 99 г. да н.э. была заваявана Газа[3]. Ва ўнутранай палітыцы Аляксандр абапіраўся на садукеяў, чым выклікаў незадаволенасць і паўстанне фарысеяў, якое, зрэшты, было жорстка падушана з дапамогай замежных наймітаў[4]. У гэтай грамадзянскай вайне загінула больш за 50 тысяч яўрэяў[5].

Янай памёр у 76 годзе да н.э. падчас паходу ў Іарданію. Пасля яго краінай на працягу 9 гадоў кіравала яго ўдава[5].

Зноскі

  1. Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  2. Ад Саламона да арабскага ўварвання
  3. Археолагі рассоўваюць межы царства Хасманеяў
  4. Хасманейская дынастыя і мудрацы
  5. 1 2 Штереншис М. Евреи: история нации. — Герцлия: Исрадон, 2008. — С. 148. — 560 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-5-94467-064-9.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Іерусаліме
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 125 годзе да н.э.
Катэгорыя·Памерлі ў 76 годзе да н.э.
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Хасманеі
Катэгорыя·Дынастыя Хасманеяў
Катэгорыя·Цары іўдзейскія